Інтэрактыўны занятак «Матылёк, які ўмее свяціць: Урок цішыні і клопату»


27 верасня ў 12.00 у межах музейнага праекта “Простыя рэчы” Літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае дзяцей малодшага школьнага ўзросту (і, канешне, іх бацькоў) на інтэрактыўны занятак “Матылёк, які ўмее свяціць: Урок цішыні і клопату” , прысвечаны народнай ляльцы. Занятак праводзіць педагог з вялікім досведам Эрыка Грышчанка. Вас чакае: цёплая,пазнавальная сустрэча з элементамі дыялога; незвычайны майстар-клас па стварэнню народнай лялькі; аўтарская казка з элементамі тэатральнай пастановы; віктарына.

Кошт удзелу – 10р. (тканіна, стужкі, упрыгожванні для лялькі ўваходзяць у кошт).

Запіс вядзецца па спасылцы: https://forms.gle/FGrhqP6gjTTyhvFt9

ЗАПРАШАЕМ!

514