Дыялогавая пляцоўка да Дня народнага адзінства

У Дзень народнага адзінства у Добрушскім раённым краязнаўчым музеі прайшла дыялогавая пляцоўка "Сіла ў адзінстве", удзельнікамі якой былі навучэнцы гімназіі нашага горада. Кожны год 17 верасня мы ўспамінаем падзеі мінулага і разумеем, як моцна яно ўплывае на дзень сённяшні і будзе ўплываць на дзень заўтрашні. Насамрэч, 17 верасня 1939 года - найважнейшая дата ў гісторыі незалежнай Беларусі, дзе перапляліся мужная і самаадданая барацьба нашых продкаў за права «беларусамі звацца», трыумф гістарычнай справядлівасці над польскім шавінізмам і акупацыяй. Спікерам і ганаровым госцем нашага мерапрыемства быў старшыня Добрушскай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў Старацітараў Аляксандр Міхайлавіч.

218